+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Выстава «ХХІ стагоддзе. Фотарэтраспектыва. Помнікі архітэктуры музея»

15 сакавіка 2024 года   З 15 сакавіка ў помніку архітэктуры «Грамадскі свіран з в. Касарычы» пачынае працаваць часовая выстава «ХХІ стагоддзе. Фотарэтраспектыва. Помнікі архітэктуры музея». Выстава знаёміць наведвальнікаў з архіўнымі матэрыяламі музея – фотаздымкамі Рабочай групы, якая стаяла ля вытокаў стварэння першага і адзінага ў Беларусі скансэна. Фотаздымкі адлюстроўваюць стан помнікаў драўлянага дойлідства на момант іх фіксацыі супрацоўнікамі Рабочай групы ў перыяд з 1977 па 1989 гг. да іх...

108
Свята «Даравальная нядзеля»

17 сакавіка 2024 года з 13.00 да 15.00   Даравальная нядзеля, Запускі, Загавіны – апошні дзень Масленічнага тыдня, пасля якога пачынаўся Вялікі пост. Раней можна было пачуць такі выраз: «На Запусты сем разоў паесці, за тое, што сем нядзель пасціць нада». Уся сям’я збіралася на багатую вячэру, запрашалі музыкаў, ладзілі танцы. Перад вячэрай гаспадар сядаў на покуці і прасіў прабачэння ў сваіх «дзядоў» і ўсіх родных. Гэтаксама рабілі сыны, дочкі і гаспадыня. У некаторых рэгіёнах у гэты дзень рабілі пудзіла зімы і...

301
Святочнае мерапрыемства, прысвечаная 8 сакавіка «У вясны – дзявочы голас»

8 i 10 сакавіка 2024 года з 14.00 да 15.00   Міжнародны жаночы дзень (8 сакавіка) святкуюць ва ўсім свеце. Далучаемся да святкаванняў і мы! Роля жанчыны ў сям’і вельмі важная – выхоўваць дзяцей, даглядаць гаспадарку, гатаваць смачную ежу. На маці ўскладаўся абавязак сабраць пасаг дачцэ, навучыць яе прасці, ткаць, вышываць, шыць адзенне. Кожная дзяўчына з маленства дапамагала сваёй маці па гаспадарцы, пераймала жыццёвыя ўменні. Якімі навыкамі павінна была валодаць гаспадыня? Чаму павінна была навучыць жанчына-маці сваю дачку? Як...

195