+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Сямейныя традыцыі нашых продкаў»
Галоўная Падзеі «Сямейныя традыцыі нашых продкаў»
«Сямейныя традыцыі нашых продкаў»
3266

Культурна-адукацыйнае мерапрыемства

«Сямейныя традыцыі нашых продкаў» 

12 мая 2018 года

з 14:00 да 15:00

Спакон вякоў сям'я лічылася неад'емнай часткай грамадства, у якой фармаваліся традыцыі і звычаі. Свае традыцыі, звычаі і абрады ёсць і былі у кожнага народа. І колькі народаў, столькі і традыцый - самых розных, незвычайных, смешных, рамантычных. Але якімі б яны не былі, іх неабходна паважаць і перадаваць з пакалення ў пакаленне. У беларусаў нямала цікавых і інтрыгуючых звычаяў, якія характарызуюць беларускі этнас. Музей народнай архітэктуры і побыту раскажа і пакажа, як жылі нашы продкі, у што верылі і чым займаліся на працягу свайго жыцця..

Толькі ў гэты дзень спецыяльна для Вас:

  • расповед аб сямейных традыцыях продкаў;
  • экскурсія па тэматычнай выставе калысак «Край майстроў»;
  • майстар-класы;
  • інтэрактыўная пляцоўка.

За дадатковую плату:

  • сувеніры;
  • абед у «Беларускай карчме».

Запрашаем прыняць удзел у культурна-адукацыйным мерапрыемстве «Сямейныя традыцыі нашых продкаў» на тэрыторыі музея!

Экспазіцыя працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 6.00 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту – 4.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
«Праз стагоддзі, праз гады… Памятайце!»
2168
«Праз стагоддзі, праз гады… Памятайце!»

09.05.2017г. Прапануем вам разам з намі аддаць даніну памяці ўсім тым, хто набліжаў гэты светлы...

Графік работы музея падчас святаў!
1904
Графік работы музея падчас святаў!

Каб вашы выходныя сталі яшчэ больш вясёлымі і займальнымі!

3D мадэлі музейных прадметаў
1506
3D мадэлі музейных прадметаў

3D мадэлі музейных прадметаў ужо даступныя да прагляду!

Гісторыя капліцы з в. Каралеўцы
2263
Гісторыя капліцы з в. Каралеўцы

Дарагія сябры! Мы распачынаем серыю публікацый пад агульнай назвай #строчыцкія гісторыі. Сачыце...