+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача «Строчыцкія перазвоны»
Галоўная Падзеі Фотасправаздача «Строчыцкія перазвоны»
Фотасправаздача «Строчыцкія перазвоны»
2066

Фотасправаздача «Культурна-масавае мерапрыемства
«Строчыцкія перазвоны»

3 верасня 2017 года
з 13:00 да 15:00

Свята званоў «Строчыцкія перазвоны» накіравана на адраджэнне ў будучыні ўнікальнай з'явы – храмавай звонавай музыкі. Госці мерапрыемства стануць слухачамі рэдкай акустычнай з'явы ў дзіўнай па прыгажосці і гармоніі прасторы. Музей ідэальна падыходзіць для гучання званоў, бо з'яўляецца ўнікальным месцам засяроджвання народнага дойлідства. Прычына ў рэзанансе драўляных пабудоў, абшары і краявідах.

Арганізатар канцэрту звонавай музыкі – дырэктар Мінскай школы званароў Багдан Бярозкін.

У праграме мерапрыемства:

  • Канцэрт пры ўдзеле творчых калектываў Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і ансамбля Братэрства званароў;
  • Урачыстае богаслужэнне ад святара ў капліцы з в. Каралеўцы;
  • Выстава званочкаў;
  • Дзіўныя гісторыі пра дынастыі беларускіх майстроў-ліцейшчыкаў;
  • Інтэрактыўная пляцоўка для дзяцей.

Кожны, хто жадае, зможа паспрабаваць сябе ў ролі званара!

За дататковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8.00 руб.;
  • для школьнікаў – 4.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.