+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Прэм'ера экскурсіі на Ютубе
Галоўная Падзеі Прэм'ера экскурсіі на Ютубе
Прэм'ера экскурсіі на Ютубе
1139

Прэм'ера экскурсіі на Ютубе 16.04. 19:00

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, заснаваны ў 1976 годзе, з’яўляецца музеем пад адкрытым небам – скансэнам. Музеі гэтага тыпу – гэта адна з формаў захавання і паказу помнікаў гісторыі і культуры ў блізкай да натуральнага асяроддзя, у якім дэманструецца народная, традыцыйная культура краіны ў адзінстве яе рэгіянальных і лакальных асаблівасцяў. Музей валодае значнай плошчай (151 га), што дазваляе яго наведвальнікам здзяйсняць  працяглыя шпацыры пехатой і на ровары ў лясістым натуральным ландшафце з двума выхадамі да маляўнічай ракі Пціч, у тым ліку і ў выглядзе пірсу. Тэрыторыя музея – месца добрага сямейнага адпачынка на прыродзе, якое кардынальна адрозніваецца ад  гарадскога асяроддзя.

Зараз анлайн-экскурсіі становяцца неад'емнай часткай работы культурных устаноў. І мы падрыхтавалі відэа па адным з рэгіёнаў Беларусі – сектару «Падняпроўе». У экскурсію ўключаны найстарэйшы помнік нашага музея – царква 1704 года з вёскі Барань, агляд бортніцтва на тэрыторыі Беларусі, а таксама шатровы млын з в. Зелянец Хоцімскага раёна. Акрамя таго, вы ўбачыце хаты беларускіх сялян унутры і атрымаеце асалоду ад беларускай мовы нашага экскурсавода.


Прэм'ера экскурсіі на Ютубе 16.04. 19:00

 

Чытайце таксама
Cвята «Масленіца-2023»
463
Cвята «Масленіца-2023»

25 лютага 2023 года з 12.00 да 16.00

Абрадавае мерапрыемства «Жыцень»
2620
Абрадавае мерапрыемства «Жыцень»

12.08.2017г. Жніўны абрад, пад час якога паказваецца як ажыццяўлялася сапраўдная праца ў полі.

Фотасправаздача «Шчадроўскія варожбы»
3119
Фотасправаздача «Шчадроўскія варожбы»

13.01.2018г. Цікавае і пацешнае баўленне вольнага часу з традыцыйнымі варожбамі, танцамі і песн...