+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі»
Мерапрыемства «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі»
82

3 красавіка 2024 года

з 14.00 да 14.30

 

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначаецца штогод 2 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты дзвюх дзяржаў падпісалі дамову "Аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі». Дзень яднання Беларусі і Расіі сімвалізуе блізкасць брацкіх народаў не толькі ў палітычным і эканамічным плане, але на культурным і гістарычным узроўнях.

Прапануем Вам правесці гэты дзень ў беларускім скансэне.

 

Вас чакае:

  • Экскурсія “Адукацыя ў беларускай школе пад час Расійскай імперыі”;
  • Выстава “Беларусь – 21 стагоддзе”.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

Чытайце таксама
Фотасправаздача «Юр’я»
2883
Фотасправаздача «Юр’я»

07.05.2017г. Адно з самых багатых і шанаваных святаў народнага календара!

Топ 10 падзей у музеі ў 2019 годзе
1400
Топ 10 падзей у музеі ў 2019 годзе

Прадстаўляем вам самае цікавае, што адбылося ў Беларускім дзяржаўным музеі архітэктуры і побыту...

Cвята «Масленіца-2023»
299
Cвята «Масленіца-2023»

25 лютага 2023 года з 12.00 да 16.00

Абрадавае мерапрыемства «Камаедзіца»
103
Абрадавае мерапрыемства «Камаедзіца»

30 сакавіка 2024 года з 14.00 да 15.00   Мядзведзь – магутны звер, чый велічны і...