+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «9 Мая. Шляхамі вайны»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «9 Мая. Шляхамі вайны»
Мерапрыемства  «9 Мая. Шляхамі вайны»
155

9 мая 2024 года

з 13.00 да 14.00

Ваенныя ліхалецці мінулага прыносілі цяжкія выпрабаванні жыхарам нашай краіны. Смерці і разбурэнні прыходзілі раптоўна і назаўжды заставаліся ў памяці кожнага. Звыклае вясковае жыццё абрывалася. Зямля напаўнялася страхам і чужым болем, з усіх бакоў гучалі жалобныя рэкруцкія песні, жанчыны збіралі сваіх сыноў і мужоў у доўгі шлях…

9 мая ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту можна далучыцца да мерапрыемства ў памяць пра тых, хто напрацягу стагоддзяў мужна абараняў сваю зямлю.

Вас чакае:

  • Рэканструкцыя абрада «Провады ў войска»;
  • Рэкруцкія песні;
  • Расповед пра абракальныя традыцыі абароны вёскі;
  • Выстава « 9 мая: лёс чалавека – лёс краіны ».

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

У рамках правядзення рэспубліканскага культурнага патрыятычнага мерапрыемства "Ніхто не забыты, нішто не забыта" уваход у Музей 9 мая 2024 года ажыццяўляецца бясплатна для ўсіх катэгорый грамадзян.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапрыемстваў праводзяцца толькі па папярэднім запісе.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, 150, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
Мерапрыемства  «Работы да самай суботы»
575
Мерапрыемства «Работы да самай суботы»

30 красавіка 2022 года вы даведаецеся, якімі дрэваапрацоўчымі рамёствамі займаліся нашыя продкі...

Свята  «Гуканне вясны»
342
Свята «Гуканне вясны»

  23 сакавіка 2024 года з 14.00 да 15.30   «Гуканне вясны» –...

Фотасправаздача «Купальскае кола-ХІ»
2330
Фотасправаздача «Купальскае кола-ХІ»

Адзінаццаты міжнародны музычны фэст «Купальскае Кола-XI»!