+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Гарачая прапанова для школ
Галоўная Падзеі Гарачая прапанова для школ
Гарачая прапанова для школ
1146

Гарачая прапанова для школ

Традыцыйна пачатак восені ва ўсіх асацыіруецца з Днём ведаў. 1 верасня – гэта пачатак новага навучальнага года для школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў, якое адзначаецца як час новых надзеяў, імкненняў, як пачатак новага этапу плённай, цікавай і творчай працы.

Музей народнай архітэктуры і побыту не стаіць на месцы і спецыяльна да новага навучальнага года падрыхтаваў спіс новых і найбольш запатрабаваных паслуг для дарослых і дзяцей! 

  • Музейны занятак “Музычныя традыцыі беларусаў” знаёміць з беларускімі традыцыйнымі інструментамі, іх гісторыяй, відамі і асаблівасцямі. У ходзе музейнага занятку ў Вас будзе магчымасць пачуць гучанне музычных інструментаў, паўдзельнічаць ў майстар-класах па беларускіх танцах і пагуляць у традыцыйныя беларускія гульні.

Дадзены музейны занятак мы звычайна праводзім на тэрыторыі адукацыйных устаноў. Узроставых абмежаванняў для яго няма.

Кошт паслугі на чалавека  – 1,50 руб. 

  • У ходзе музейнага занятку “Беларускі лён” (для дзяцей 3-11 класаў і дарослых) наведвальнікі даведаюцца аб этапах традыцыйнай апрацоўкі ільну, прасочаць увесь шлях пераўтварэння сцябла ў нітку, пазнаёмяцца з ткацкім рамяством, убачаць асноўныя віды працы з ільняной сыравінай і нават самі змогуць паўдзельнічаць у гэтым працэсе.

Кошт паслугі на групу – 25,00 руб. 

  • Экскурсія “Пшанічны каласок” разлічана на дзіцячую аўдыторыю (1-2 класы). Падчас правядзення ў даступнай гульнёвай форме школьнікам распавядаецца аб працэсе ператварэння маленькіх зернятак у духмяны каравай. Сустрэча з Дамавіком, які замесіць цеста, а па завяршэнні праграмы пачастуе хлебам, застанецца на доўгі час у памяці маленькіх наведвальнікаў.

Кошт паслугі на групу – 18,00 руб. 

  • Квэст “Зачараваная веска” – рухомая гульня-пошук (для дзяцей 4-11 класаў і дарослых). Удзельнікі ўвесь час перамяшчаюцца па музеі, каардынуюцца вядучым гульні. Персанажы (Зялярка, Баба Гэля, Карчмар, Мужык Дзям'ян) загадваюць загадкі і даюць заданні.

Кошт паслугі на групу – 53,00 руб. 

Кошт паслугі на групу – 38,00 руб. 

  • Культурна-масавае мерапрыемства “Дзень настаўніка” – гэта святочнае мерапрыемства з конкурсна-забаўляльнай праграмай для работнікаў сферы адукацыі. Адбудзецца 3 кастрычніка 2020 года. Вядзецца папярэдні запіс! 

ВАЖНА! 

Групы па колькасці фармуюцца да 25 чалавек.

Дадаткова аплачваецца ўваходны квіток для кожнага ўдзельніка праграмы.

Кошт квітка: 7,00 руб. – дарослыя; 4,00 руб. – дзеці, студэнты.

Для групы дзяцей на кожныя 10 чалавек 1 дарослы-суправаджальны – бясплатна. 

Магчыма адначасовае абслугоўванне некалькіх груп па адной праграме. 

Музей народнай архітэктуры і побыту гэта адзіны беларускі дзяржаўны музей пад адкрытым небам, размешчаны ў унікальным маляўнічым месцы, плошча якога займае 151 га. Дзякуючы гэтаму кожны наведвальнік зможа выконваць сацыяльную дыстанцыю і засцерагчы сябе ад COVID-19! 

Будзем рады бачыць Вас !!!

Чытайце таксама
Мерапрыемства  «Дзень настаўніка-2023»
327
Мерапрыемства «Дзень настаўніка-2023»

30 верасня 2023 года з 14.00 да 17.00 Настаўнік – гэта асоба, якая не толькі дае веды,...

«Дажынкі»
407
«Дажынкі»

26 жніўня 2023 года з 13:00 да 14:00   Адышоў час веснавых пасеваў і апрацоўкі зямлі....

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Старажытныя Каляды»
3559
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Старажытныя Каляды»

23.12.2017г. Мастацкая рэканструкцыя свята на падставе этнаграфічных звестак.

Выстава «ХХІ стагоддзе. Фотарэтраспектыва. Помнікі архітэктуры музея»
108
Выстава «ХХІ стагоддзе. Фотарэтраспектыва. Помнікі архітэктуры музея»

15 сакавіка 2024 года   З 15 сакавіка ў помніку архітэктуры «Грамадскі свіран з в....