+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Тры Каралі»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Тры Каралі»
Абрадавае мерапрыемства «Тры Каралі»
766

Абрадавае мерапрыемства

«Тры Каралі»

8 студзеня  2022 года

з 14:00 да 15:30

Адно з галоўных святаў каталіцкага календару, якое адзначаецца 6 студзеня. У народзе гэта свята мае назву «Тры Каралі», так сама вядомае як «Тры мудрацы» ці «Цары з Усходу». Згодна з хрысціянскімі вераваннямі, існавала група вешчуноў (Каспар, Мельхіор, Бальтазар), якія наведалі Ісуса пасля ягонага нараджэння, каб прынесці яму дары. Яны з’яўляюцца традыцыйнымі персанажамі ў святкаванні Калядаў і важнай часткай хрысціянскай традыцыі.

Абрадавае мерапрыемства «Тры Каралі» – гэта рэканструкцыя свята на падставе этнаграфічных звестак, пераробленая на сучасны лад з інтарактыўнымі элементамі.

Вас чакае:

  • рэканструкцыя каляднага абыхода «Тры Каралі» (Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці);
  • паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;
  • частаванне гарбатай з зёлак;
  • беларускія народныя забавы і танцы;
  • розныя майстар-класы.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў на касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Тры Каралі» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10,00 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
 
Чытайце таксама
Прафесійнае свята «Дзень настаўніка»
1123
Прафесійнае свята «Дзень настаўніка»

03.10.2020 г. запрашаем прыняць удзел у прафесійным свяце «Дзень настаўніка» на тэрыторыі музея...

Мерапрыемства  «Саракі»
136
Мерапрыемства «Саракі»

6 красавіка 2024 года з 14.00 да 15.00    Саракі – свята ў народным...

Свята «Грамніцы – палавіна зіміцы»
337
Свята «Грамніцы – палавіна зіміцы»

11 лютага 2023 года з 13.00 да 14.00 запрашаем на свята «Грамніцы – палавіна зіміцы»